Студия аутентичного фольклора «Ильинская пятница»
Студия аутентичного фольклора «Ильинская пятница»

Главное меню Главная страница
Главная страница
Общая информация
Новости студии
Дискография
Новости вокруг
Latvieshu valodaa
На русском языке
In English
Статьи С.Оленкина
Рефераты
Методички
Отчеты
Песни
.:: Фотогалерея ::.
Фотографии участников
«Олень по бору...» 2009
Baltica 2009
Фестиваль масок в Дагда
Там по маёвуй роси 2006
Там по маёвуй роси 2005
На фестивалях
Народные исполнители
Рукоделие
Наша история
Наша коллекция
Обложки компакт-дисков
---===---
Контакты
Фотогалерея
Поиск по сайту
Схема сайта
Архив новостей
Рекомендуйте нас
Ссылки
Гостевая книга

Свежие новости

Кто online
Сейчас на сайте:
Гостей - 2

---===---



Размова з Сяргеем — Дарэк Фiоник

Версия для печати Отправить на e-mail

Мы, сучасныя людзi, трапiлi ў залежнасць ад слухача. Прысутнiчае гэты слухач цi толькi падразумеваецца, але гэта заўсёды чалавек, ад патрабаванняў якога залежыць i наш матэрыял i падыход да яго. Тымчасам традыцыйная песня можа быць адрасаваная Заранцы, Дажджавой хмары, Марозу, Вясне. Гэта непазбежна адлюстроўваецца ў манеры выканання. Гук трэба так сфармаваць, каб яго было чуваць як можна далей. Для гэтага выкарыстоўваюцца спецыяльныя вакальныя тэхнiкi, выпрацаваныя стагоддзямi пошукаў. I таму, вядома, гучанне традыцыйнай песнi адрознiваецца ад усяго таго, да чаго прывыклi гарадскiя жыхары.
Адносна розных кантэкстаў традыцыйнага жыцця: песня становiцца крынiцаю пазнання той цi iншай культуры, якая на жаль адыходзiць у мiнулае. I яна застаецца культурай. Песня адлюстроўвае тыпалагiчныя асаблiвасцi культуры. Гэтыя асаблiвасцi праяўляюцца i ў тэкстах, i напевах, i ў манеры выканання. Таксама ў кантэксце выканання песнi. Яна змяшчаецца як бы ў насеннi. Калi гэтае зярно вырастае ў выглядзе гучання песнi, то сучасны чалавек, нават далёкi ад фальклору, ад жадання даведацца пра традыцыйную культуру больш падрабязна, нявольна адчувае яе i перажывае. Гэта вельмi важны момант. Тут усталёўваецца культурны дыялог памiж пакаленнямi, памiж двумя зусiм рознымi тыпамi культур.

Вернемся яшчэ да экспедыцыйнага вопыту. Цi магчыма без яго, без непасрэднага кантакту з носьбiтамi традыцыйнай культуры, песень, абрадаў, зразумець гэтую культуру? Цi магчыма гэта спазнаць па нотных зборнiках цi па аграмаднай бiблiятэцы лiтаратуры па фальклору? Вядома, што гэта патрэбане. Але..

Гэта сур’ёзнае пытанне, глыбокае. Але i каварнае. Таму, што калi скажу, што немагчыма, дык я маладым людзям, у якiх няма магчымасцi паехаць у экспедыцыю адбяру магчымасць зрaзумець гэтую песню. А такiх магчымасцяў ўсё менш i менш, асаблiва для гарадской моладзi. Я хацеў сказаць так, што сучасны гарадскi чалавек, якi абсалютна не знаёмы з жыццём традыцыйнага сяла, з гэтай культурай, не губляе таго, што збiралася вякамi ў гэтай культуры. У гэтым i каштоўнасць такой песнi. Iншая справа, калi гаворка iдзе пра засваенне песнi. Тут, вядома, чалавеку, якi нiколi не  быў на сяле, не меў зносiн з носьбiтамi традыцыйнай культуры, вельмi цяжка бывае на практычным ўзроўнi прыняць i засвоiць гэтыя песнi, у такiм гучаннi, ў якiм яна выконвалася вякамi. Тут вельмi важна, каб былi людзi, якiя паспелi схапiць усё гэта.

Рускiя i Беларусы перад Вамi павiнны быць вельмi забавязаны, што Вы захавалi i вывучылi культуру ўсходнiх Славян Латгалii, сумежнага з Беларуссю раёну Латвii. Цi традыцыйная культура Латгалii гэта ўжо мiнулае, цi яна мае шанц адраджэння?

На працягу дваццацi гадоў ездзiў я ў экспедыцыi па Латгалii, па Пскоўскай вобласцi, Вiцебскай вобласцi. Я яшчэ меў магчымасць шмат пачуць i пабачыць. На мяне ляжыць адказнасць, калi не носьбiта гэтай культуры, дык па крайнасцi, сведкi гэтай культуры, якi шмат бачыў, чуў i цяпер забавязаны перадаць моладзi яе адчуванне. На вашых падляшскiх фестывалях прыходзiцца сутыкацца з незвычайнай для мяне з’явай захавання традыцыйнай культуры. На Падляшшы, i асаблiва, на Палессi ёсць яшчэ шмат носьбiтаў традыцыйнай культуры, i то яшчэ даволi маладых.

 

Добавить комментарий

:D:lol::-);-)8):-|:-*:oops::sad::cry::o:-?:-x:eek::zzz:P:roll::sigh:


Автотранслитерация: выключена


Защитный код
Обновить




Все права принадлежат их обладателям. Остальные - © Традиция. 2004-2016
Яндекс цитирования