Студия аутентичного фольклора «Ильинская пятница»
Студия аутентичного фольклора «Ильинская пятница»

Главное меню Главная страница
Главная страница
Общая информация
Новости студии
Дискография
Новости вокруг
Latvieshu valodaa
На русском языке
In English
Статьи С.Оленкина
Рефераты
Методички
Отчеты
Песни
.:: Фотогалерея ::.
Фотографии участников
«Олень по бору...» 2009
Baltica 2009
Фестиваль масок в Дагда
Там по маёвуй роси 2006
Там по маёвуй роси 2005
На фестивалях
Народные исполнители
Рукоделие
Наша история
Наша коллекция
Обложки компакт-дисков
---===---
Контакты
Фотогалерея
Поиск по сайту
Схема сайта
Архив новостей
Рекомендуйте нас
Ссылки
Гостевая книга

Свежие новости

Кто online
Сейчас на сайте:
Гостей - 1

---===---



Размова з Сяргеем — Дарэк Фiоник

Версия для печати Отправить на e-mail

На жаль, музычная культура рускiх праваслаўных жыхароў Латгалii, а таксама пражываючых там Беларусаў, на гэты час фактычна спынiла сваё iснаванне. Яшчэ можна запiсаць нейкiя познiя песнi ў выкананi маладзейшых выканаўцаў. Але традыцыйных, абрадавых песняў пачуць немагчыма. I мне прыходзiцца з жалем канстатаваць, што нi руская супольнасць Латвii, нi беларуская супольнасць Латвii, не стараецца, каб гэтая песня адрадзiлася ў маладзёжным асяроддзi. Можна сказаць, што наш вопыт, калi не адзiнкавы, дык адзiн з нешматлiкiх вопытаў у Латвii, адна з рэдкiх спробаў захаваць гучанне традыцыйнай песнi.
Не прэтэндую на захаванне гэтай культуры. Культура гэта больш шырокае значэнне. Менавiта гучанне традыцыйнай песнi надзвычай важнае ў ёй. Мы стараемся рабiць тое, што мае нейкi водгук. Нас часам слухаюць.

Не так даўно Вы выступалi ў Бельску на мерапрыемстве “Спасаўскiя Запусты”. Вас слухала група беларускай iнтэлiгенцыi з Мiнска, сярод якiх быў а. Сергiй Гардун ды праф. Iван Чарота. Яны сказалi пра Вас, што “Iлiнская Пятнiца” вельмi добра пераказвае беларускiя песнi. У выканаўцаў  дасканалае вымаўленне. А Вы ў сябе, ў Латвii, сустракаецеся з галасамi, што русiфiкуеце беларускi фальклор з Латгалii. Вось вядучыя беларускiя моваведы гавораць, што Вы робiце цудоўную працу!

У нас у групе няма Беларусаў. У мяне самога ёсць беларуская кроў. Дзявочае прозвiшча маёй бабулi – Ермашонак. Нарадзiлася яна пяць кiламетраў ад гранiцы з Беларуссю, у Латгалii. Яна, праўда, лiчыла сябе праваслаўнай рускай. Але там гэта вельмi распаўсюджаная з’ява. Калi праваслаўны – значыць Рускi, католiк – Паляк.

Аналагiчная сiтуацыя ў нас на Падляшшы…

Мяне ў дзяцiнстве вывазiлi з Рыгi ў Латгалiю, дзе я меў магчымасць слухаць дыялект беларускай мовы. I таму я яе больш глыбока адчуваю. Дзяўчаты з майго калектыву зусiм не ведаюць беларускай мовы. Тое, што яны спяваюць з захаваннем дыялектных асаблiвасцяў вымовы, гэта вынiк выкарыстання адпаведнай методыкi. Мы, для прыкладу, даволi дакладна працуем над артыкуляцыяй. Магу сказаць, што гэтая праца з артыкуляцыяй абумоўлена тым, што мы ў цэлым стараемся захаваць арыгiнальнае гучанне песнi, у тым лiку тэхнiку выканання песнi. Тэхнiка вельмi моцна звязана з артыкуляцыяй, з дыялектнымi асаблiвасцямi бытавой мовы. Асвойваючы песню мы працуем над тэмбрам голасу. Паслядоўнае выкарыстанне методыкi дае свае вынiкi.
Што тычыцца мясцовых Беларусаў, ды i Рускiх… Ёсць расiйскiя суполкi, якiя мала цiкавяцца нашай працай. Я бы сказаў, што ў сучасных еўрапейскiх краiнах культура нацыянальных меншасцяў падтрымлiваецца матэрыяльна. Выдзяляюцца сродкi. Але не выпрацавана крытэрыяў якасцi захавання нематэрыяльных каштоўнасцяў. Людзi, якiя гэтым займаюцца, часта бяруць за нематэрыяльную каштоўнасць нейкi прадукт, якi самi ствараюць, зыходзячы са сваiх ведаў цi ўяўлення. Гэта стала справай палiтыкi. Не заўсёды гэта дае вынiкi, якiя мне хацелася б бачыць.
Я магу сказаць, што ведаю традыцыйную песню ў Латгалii. Я чуў яе ў арыгiнале. Тое, што спяваюць калектывы пры культурных таварыствах, а далёкае ад традыцыйнай песнi.

 

Добавить комментарий

:D:lol::-);-)8):-|:-*:oops::sad::cry::o:-?:-x:eek::zzz:P:roll::sigh:


Автотранслитерация: выключена


Защитный код
Обновить




Все права принадлежат их обладателям. Остальные - © Традиция. 2004-2016
Яндекс цитирования