Студия аутентичного фольклора «Ильинская пятница»
Студия аутентичного фольклора «Ильинская пятница»

Главное меню Главная страница
Главная страница
Общая информация
Новости студии
Дискография
Новости вокруг
Latvieshu valodaa
На русском языке
In English
Статьи С.Оленкина
Рефераты
Методички
Отчеты
Песни
.:: Фотогалерея ::.
Фотографии участников
«Олень по бору...» 2009
Baltica 2009
Фестиваль масок в Дагда
Там по маёвуй роси 2006
Там по маёвуй роси 2005
На фестивалях
Народные исполнители
Рукоделие
Наша история
Наша коллекция
Обложки компакт-дисков
---===---
Контакты
Фотогалерея
Поиск по сайту
Схема сайта
Архив новостей
Рекомендуйте нас
Ссылки
Гостевая книга

Свежие новости

Кто online
Сейчас на сайте:
Гостей - 1

---===---



Размова з Сяргеем — Дарэк Фiоник

Версия для печати Отправить на e-mail


Апрача Латгалii, Вы карыстаецеся матэрыялам з iншых памежных рэгiёнаў, у тым лiку з Пскоўшчыны, дзе таксама пражываюць Беларусы.

Жыхары памежных раёнаў Пскоўскай вобласцi лiчаць сябе рускiмi, за нейкiмi выключэннямi. Але спяваюць беларускiя песнi i значна адрознiваюцца ад жыхароў заходнiх, чыста расiйскiх раёнаў Пскоўскай вобласцi. Хаця тутэйшая беларуская гаворка шмат у чым адрознiваецца ад гаворкi сумежных тэрыторыяў вiцебскай вобласцi.
Лiчу, што песнi павiнны захоўвацца ў такiм выглядзе, у якiм запiсалiся. Iнакш не будзе захаваны крытэрый верагоднасцi. Гэта нармальны працэс, калi iснуюць дыялекты, яны не збядняюць мовы, але яе ўзбачагаюць.

Нават акадэмiкi маюць свае пагрэшнасцi. Вось у Беларусi выдавалiся шматтомнiкi па фальклору, у якiх тэксты перакладалiся на нейкую лiтаратурную норму. Так некалi было i ў Польшчы. Гэта непрафесiйны падыход…

У прынцыпе, дыялект даволi цяжка запiсаць. Цяпер прыдумваецца рад знакаў для запiсвання лакальных дыялектаў. Верагодна, гэта не атрымала шырокай папулярнасцi, але вучоныя свядомы, што захаваць дыялект важная рэч. Гэтыя пытаннi не ставiлiся яшчэ пяцьдзеясят-сто гадоў таму назад. Тады было моцнае супастаўленне мяшчанскай iнтэлiгенцыi i сялянскай культуры. Цяжка было прадбачыць, што будзе далей.
Яшчэ большая праблема у тым, калi гаворыцца пра выканаўчую манеру, тэхнiку. Шмат песень з даўнiх часоў запiсвалася з дапамогай нотнага запiсу. I калi гарадскi чалавек стараецца спяваць па нотнаму запiсу, ён уносiць у яго, хоча-цi не хоча, пэўныя змены. Гэтая песня гучыць зусiм па iншаму. Важныя асаблiвасцi фанетыкi гэтага спеву не перадаюцца. Пеўчая манера, можна сказаць, з’яўляецца самастойнай знакавай сiстэмай. Адлюстроўвае быт, светапогляд, стыль жыцця традыцыйнай вёскi. I толькi тады, калi захаваная пеўчая манера, яе асаблiвасцi, можна дакладна яе адчуць… У песнi гучыць шмат чаго, гэта не толькi словы. Часам i растлумачыць цяжка, што там гучыць.

На колькi можам гаварыць пра традыцыйную пеўчую культуру, што яна не мяняецца. Цi так спявалася сто, i трыста гадоў таму назад?

Ведаю з запiсаў зробленых напачатку дваццатага стагоддзя – гучанне непазбежна падвяргаецца зменам. Але справа не ў гэтым. Традыцыйная культура накiравана менавiта на форму. Ёсць каноны, як у iконе. У традыцыйнай песнi ёсць розныя школы, розныя лакальныя традыцыi, якiя маюць тыпалагiчныя асаблiвасцi, што аб’ядноўваюць. Усё роўнапраўнае у рамках акрэсленай тыпалогii. Ёсць тое, што мяняецца, i тое, што не мяняецца.

 

Добавить комментарий

:D:lol::-);-)8):-|:-*:oops::sad::cry::o:-?:-x:eek::zzz:P:roll::sigh:


Автотранслитерация: выключена


Защитный код
Обновить




Все права принадлежат их обладателям. Остальные - © Традиция. 2004-2016
Яндекс цитирования