Студия аутентичного фольклора «Ильинская пятница»
Студия аутентичного фольклора «Ильинская пятница»

Главное меню Главная страница
Главная страница
Общая информация
Новости студии
Дискография
Новости вокруг
Latvieshu valodaa
На русском языке
In English
Статьи С.Оленкина
Рефераты
Методички
Отчеты
Песни
.:: Фотогалерея ::.
Фотографии участников
«Олень по бору...» 2009
Baltica 2009
Фестиваль масок в Дагда
Там по маёвуй роси 2006
Там по маёвуй роси 2005
На фестивалях
Народные исполнители
Рукоделие
Наша история
Наша коллекция
Обложки компакт-дисков
---===---
Контакты
Фотогалерея
Поиск по сайту
Схема сайта
Архив новостей
Рекомендуйте нас
Ссылки
Гостевая книга

Свежие новости

Кто online
Сейчас на сайте:
Гостей - 1

---===---



Размова з Сяргеем — Дарэк Фiоник

Версия для печати Отправить на e-mail


Тут яшчэ ёсць асаблiвасцi, якiя датычаць памежжаў, такiх як Падляшша i Латгалiя. Тут адбывалiся ў гiсторыi вялiкiя мiграцыйныя працэсы. Традыцыйная культура у такiх момантах мянялася, а можа аднак не да канца?

Так, здзiўляючая жывучасць традыцыйнай культуры. Тыя песнi, што мне ўдалося запiсаць у Латгалii i якiя я чуў у Вiцебскай вобласцi, i Пскоўскай вобласцi, паводле напеваў, манеры, тэкстаў – аналагiчныя з песнямi Палесся i iншых рэгiёнаў Беларусi. Таксама ў iншых раёнах Расii цi Лiтвы, дзе пражываюць Беларусы. Нягледзячы на аддаленасць, можна знайсцi падобнае гучанне, напевы, тэксты. Гэта сведчыць пра кансерватыўнасць традыцыйнай культуры i жывучасць яе форм.
Вядома, ў Латгалii ёсць раёны, дзе практычна нiчога да сёння з традыцыi не захавалася. Ёсць сёлы, у якiх адчуваецца польскi ўплыў. Гэта вiдавочна ўплыў Касцёла.
Бывалi у мяне выпадкi, што прыходзiлася спяваць абрадавыя песнi Беларусаў з Латгалii цi Вiцебскай вобласцi. На выступленнях прысутнiчалi Лiтоўцы i яны са здзiўленнем да мяне падыходзiлi i гаварылi, што я заспяваў лiтоўскую песню, толькi на беларускай мове. Балты i Крывiчы гiстарычна звязаны. Яны паралельна мiгрыравалi. Лiтоўцы, Латышы, Беларусы i заходнiя Расiяне блiзкiя па культуры. Возьмем напрыклад фанетыку мовы. Вось латышская мова гучыць так, што можна адразу сказаць, што гаворыць Латыш. Але калi гаворыць Латгалец i Рускi, здалёк цяжка адрознiць, хто гаворыць.  Фанетыка латгальскай мовы часам падобна на рускую цi беларускую. Больш блiзкая да славянскай. Фанетычныя асаблiвасцi лiтоўскай мовы таксама наблiжаюць яе па гучаннi да ўсходнеславянскiх. Таму нiчога дзiўнага, што песнi гучаць падобна.

Вось ужо пяць гадоў Вы вывучаеце на практыцы традыцыйную культуру Беларусаў Падляшша. Упершыню Вы тут трапiлi ў 2003 годзе на фестываль царкоўнай музыкi ў Гайнаўцы. Праз год прыехалi на першы фестываль “Там по маёвуй росi”. Можна сказаць, што Вы i “Пятнiца” стваральнiкi фестываля. Вы далi яму накiрунак… Як з перспектывы тых гадоў бачыцца нашае Падляшша?

Гэта не сцiпла называць сябе даследчыкам традыцыйнай культуры Падляшша. Я маю вялiкi вопыт працы з традыцыйным, паэтычным, фальклорным тэкстам. Гэты вопыт вельмi мала запатрабаваны ў расiйскiм цi беларускiм асяроддзi Латгалii. Таму я з вялiкiм задавальненнм адгукаюся на кожныя просьбы дапамагчы падзялiцца гэтым вопытам з людзьмi, якiм гэты вопыт патрэбны. Тут я сустрэў групу людзей, якiя гэтага жадаюць. Не ўсюды гэта сустракаецца. Вось людзi, з якiмi прыходзiцца тут мне сустракацца, таленавiтыя, зацiкаўленыя традыцыйнай культурай. Гэта вельмi важны момант, калi ў маладзёжным асяроддзi ёсць такая патрэба, значыць у гэтым рэгiёне ёсць вялiкiя перспектрывы для развiцця, адраджэння традыцыйнай культуры. Калi я сюды прыязджаю, з вялiкiм задавальненнем працую з Вашымi  падапечнымi, бо адчуваецца, што ёсць рэзананс, жаданне. Бо часта бывае, што праводзiш майстэр-клас, i калi прыязджаеш праз год, там нiчога i не засталося.
А тут, я магу нават сказаць камплiмент. Першы год, калi мы сюды прыехалi на фестываль, Вы мяне запыталi, што трэба зрабiць, каб зберагчы традыцыйную культуру. Я Вам даў пэўныя рэкамендацыi. Скажу, што я шмат каму даваў такiя рэкамендацыi, i нiхто iх не споўнiў. I я быў парушаны, калi на наступны год, як прыехаў, пабачыў выстаўку традыцыйнага касцюма, экспедыцыйны матэрыял i нават копii, якiя робяцца з iх. У гэтым плане Вы ўзорны рэгiён. Мала дзе мне ўдавалася сустрэцца з такiм гарэннем.

 

Добавить комментарий

:D:lol::-);-)8):-|:-*:oops::sad::cry::o:-?:-x:eek::zzz:P:roll::sigh:


Автотранслитерация: выключена


Защитный код
Обновить




Все права принадлежат их обладателям. Остальные - © Традиция. 2004-2016
Яндекс цитирования