Студия аутентичного фольклора «Ильинская пятница»
Студия аутентичного фольклора «Ильинская пятница»

Главное меню Главная страница
Главная страница
Общая информация
Новости студии
Дискография
Новости вокруг
Latvieshu valodaa
На русском языке
In English
Статьи С.Оленкина
Рефераты
Методички
Отчеты
Песни
.:: Фотогалерея ::.
Фотографии участников
«Олень по бору...» 2009
Baltica 2009
Фестиваль масок в Дагда
Там по маёвуй роси 2006
Там по маёвуй роси 2005
На фестивалях
Народные исполнители
Рукоделие
Наша история
Наша коллекция
Обложки компакт-дисков
---===---
Контакты
Фотогалерея
Поиск по сайту
Схема сайта
Архив новостей
Рекомендуйте нас
Ссылки
Гостевая книга

Свежие новости

Кто online

---===---



Размова з Сяргеем — Дарэк Фiоник

Версия для печати Отправить на e-mail

Традыцыйная песня гэта не толькi мелодыя i словы

Размова з Сяргеем Алёнкiнам, кiраўнiком Студыi аўтэнтычнага фальклору i калектыву “Iлiнская Пятнiца” з Рыгi

У Вас Сяргей, у гэтым годзе, можна так сказaць, юбiлей. Дваццаць гадоў таму ў Вас быў пераломны перыяд у жыццi. Гэта было Тысячагоддзе Хрышчэння Русi… Як выглядала дарога да ўсведамлення вялiкага сэнсу традыцыйнай культуры?

Недзе дваццаць гадоў таму я займаўся жывапiсам, хацеў стаць мастаком. Мяне гэта вельмi прыцягвала. Аднойчы я пачаў слухаць традыцыйную песню, якая даволi часта гучала па радыё, тэлебачаннi. Гэта быў час перабудовы. Дулi нейкiя вятры, адкрывалася персепктыва. Здавалася, што ўсё ў свеце мяняецца. Раней, нейкi час ў адносiнах да традыцыйнай культуры я займаў пасiўную пазiцыю. Я ёю проста цiкавiўся. Як чуў народную песню, нешта ў ёй мяне iнтрыгавала, заварожвала. Я нават не пробаваў зразумець, што? Але з вялiкiм зацiкаўленнем слухаў яе. Iдучы па вулiцы, я раптам пачуў, што ў краме по радыё гучыць традыцыйная, этнаграфiчная песня,  я зайшоў у магазiн i слухаў пакуль тая песня не закончыцца.
I тады з’явiлася жаданне паспрабаваць праспяваць гэтую песню. Першы вопыт быў няўдачны. Дзве мае знаёмыя, а адна з iх была прафесiйным музыкантам, вакалiстам, другая мастаком — мы з iмi  пасправбавалi вывучыць паводле запiсаў, фанаграмаў, некалькi песень. Запiсалi iх на магнiтафон. I дзяўчаты сказалi, што гэта немагчыма, каб песня ў нашым выкананнi гучала падобна на традыцыйную песню. I яны адмовiлiся ад далейшых спробаў. А мяне нешта захлiснула. Я паехаў у Санкт-Пецярбург, тады Ленiнград, ведаючы, што там людзi займаюцца вывучэннем традыцыйнай песнi. Слухаючы кружэлку з запiсамi я зразумеў, што развучыць традыцыйную песню цалкам рэальна для сучаснага, гарадскога чалавека. Я там паехаў, каб атрымаць кансультацыi i такое супадзенне, не ведаю, можа лёс – трапiў на фестываль. У iм прымалi  удзел лепшыя расiйскiя ансамблi.  Фестываль мяне глыбока скалыхнуў. Я пачуў, што маладзёжныя ансамблi спяваюць традыцыйную песню, практычна ў тым выглядзе, у якiм яна гучала ў яе аўтэнтычным, родным асяроддзi. Я вырашыў паспрабаваць. Атрымаўшы кансультацыi, фанаграмы, прыехаў i пачаў пробаваць гэтыя песнi спяваць па iншаму.

Значыць, Ваш вопыт не паходзiў з асяроддзя, дзе жыла традыцыйная песня. Але з перапрацаванай формы…

Незадоўга да гэтага праплыў раку Сухону (паўночнаруская рака ў Валагодскай вобласцi), да Вялiкага Усцюга разам з двума мастакамi металапластыкамi з Ленiнграда. Хлопцаў цiкавiў класiчны метал, а я заходзячы з iмi ў сёлы, прабаваў запiсаць песнi. Я там упершыню пачуў арыгiнальнае гучанне традыцыйнай песнi. Гэтае адкрыццё суправаджалася для мяне моцнымi эмоцыямi. Значыць, тут задзейнiчалi дзве крынiцы – этнаграфiчныя, ўласныя запiсы ды перажыты вопыт.
Тут стаiць пытанне выканання традыцыйнай песнi ў гарадскiм асяроддзi. Шмат людзей з задавальненнем слухае традыцыйну песню, але ў iх не ўзнiкае жаданне спяваць гэтую песню.

Сапраўды, важны кантэкст традыцыйнай песнi. Жнiўня песня са сцэны будзе гучаць, як бы не старацца, без кантэксту. Пачуццё работы не перадаецца ў яе. Абрадавая песня спявалася за працай або ва ўласцiвым для яе асяроддзi. Малады чалавек, якi не ведае як жаць збожжа, што значыць пот, што капае з твару на зямлю, хiба  можа пераказаць пэўную спецыфiку жнiўнай песнi?

Думаю, што ў гуках песнi вельмi многа чуваць. Тое, што мы нават не можам зразумець. усё гэта ёсць у традыцыйнай песнi. Напрыклад песнi, якiя прыпiсаныя да палявых работ… Чым гучанне гэтых палявых песень адрознiваецца ад гучання песень у нашай культуры? Адразу не адкажаш. Паводле мяне, гэта можа быць адрасат песнi.


 

Добавить комментарий

:D:lol::-);-)8):-|:-*:oops::sad::cry::o:-?:-x:eek::zzz:P:roll::sigh:


Автотранслитерация: выключена


Защитный код
Обновить




Все права принадлежат их обладателям. Остальные - © Традиция. 2004-2016
Яндекс цитирования